21 лютага – Дзень роднай мовы
21.02.202221 лютага – Дзень роднай мовы
21 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучням 1-2 класаў трэба было размаляваць малюнкі і пазнаць, як называецца гэта слова па-беларуску. Вучні 3-4 класаў прымалі ўдзел у гульні "Кветкі беларускай зямлі" і разгадвалі крыжаванкі і загаданкі.
Добрай традыцыяй сталі паэтычныя перапынкі ў школьнай бiблiятэцы. Вучні пачатковых класаў загадзя рыхтуюць вершы. Вершы выбіраюцца свежыя, энергічныя і гаваркія, каб пасля іх успрымання слухачам было над чым паразважаць, а, можа, каму і загаварыць па-беларуску.
На перапынках вучні ўсiх узростаў маглі праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці i ўменні ў разгадванні цікавых крыжаванак, падрыхтаваных настаўнiцай Кошалевай Веранiкай Леанiдаўнай, а таксама праверыць сябе ў веданні вершаў. Трэба было запісаць прапушчанае слова і ўспомніць назву верша. Прадэманстраваць веданне беларускіх слоў можно было з дапамогай гульні “Гаворым па-беларуску”, зрабіўшы хуткі пераклад. Акрамя таго, вучні змаглі прызнацца ў каханні роднаму слову.
Аксана Уладзіміраўна Бялаўская правяла мерапрыемства “Не пакідайце ж мовы роднай” (падрабязней), а таксама адкрыты ўрок па беларускай літаратуры для вучняў 9-га класа. Форма правядзення ўрока – канферэнцыя па апавяданню Івана Шамякіна “Модніца”.
На ўроку вучні спасцігалі логіку весці дыскусію на маральна-этычныя тэмы, вучыліся рабіць аналіз твора па кластары, а напрыканцы ўрока змаглі правільна супаставіць з сэнсам апававядання цытату Рыгора Барадуліна, якая была ўзята настаўнiцай у якасці эпіграфа да ўрока: “Чалавек як ліхтарык – у кожнага свечка душы ўнутры”. Урок адбыўся цікавы, з гістарычным падтэкстам.
Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!