21 лютага – Дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага – Дзень роднай мовы

21 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа №1 ім.В.М.Марцынкевіча, г.Крупкі” у рамках міжнароднага Дня роднай мовы адбыліся мерапрыемствы:

  • літаратурна-музычная кампазіцыя “Не пакідайце ж роднай мовы…”
  • акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”
  • акцыя “Прышчапляльнасць да беларускай мовы”
  • гульня-падарожжа на лепшага знаўцу беларускай лiтаратуры (VI клас)
  • iнтэлектуальна-пазнавальная гульня "Слабае звяно" (IX клас)

IMG-c13244fb8813020a56901db89fda3836-V

Усе мерапрыемствы прайшлі цікава, пазнавальна, пазітыўна. У рамках акцыi “Размаўляй са мной па-беларуску” вучнi VII-XI класаў, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, зрабілi літаратурнае прадстаўленне для супрацоўнікаў раённай міліцыі і раённага музея.

DSC_6754

Прымусіць любіць Радзіму нельга, аднак праз цікавыя формы пазакласнай работы можна абудзіць у вучняў павагу да слова, імкненне захоўваць сваю культуру, выхоўваць любоў да сваёй Бацькаўшчыны, да народа, да мовы, павагу да ўсяго роднага, беларускага.

 

Мы не можам адчуваць сябе сапраўднымі беларусамі, грамадзянінамі сваёй дзяржавы, калі не будзем ведаць родную мову!

ФОТАГАЛЕРЭЯ

поделиться в: