Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Адзначаецца гэты дзень з 2000 года. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца беларуская мова.  

Линия-разделитель

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў светуЛиния-разделитель

У фармаце сённяшняга свята вучні і настаўнікі нашай школы акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні навучэнцаў нашай школы. Мы не можам адчуваць сябе сапраўднымі беларусамі, грамадзянінамі сваёй дзяржавы, калі не будзем ведаць родную мову!

 

 

IMG-9f8ff116921b35113c8ad0ea2f98df85-V

IMG-d725a96f8e77fb80d157cb022836fdac-V

IMG-8401b167d4bb0cbb8a4b21a5efaf28cd-V

IMG-1cc746393f10bf73e2cb753e9fd610f1-V

поделиться в: