Конкурс юных чытальнікаў

07.05.2022

"Жывая класіка"

 

живая-классика

У рамках Года гістарычнай памяці і напярэдадні святкавання Дня Вялікай Перамогі ва ўстанове адукацыі прайшоў школьны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", у якім прынялі ўдзел навучэнцы II-IX класаў. Падрыхтавалі юнакоў настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Бялаўская Аксана Уладзіміраўна і Кошалева Вераніка Леанідаўна, а таксама настаўніца пачатковых класаў Снытко Наталля Паўлаўна. Гучалі вершы як класікаў беларускай літаратуры (Ніл Гілевіч, Пятрусь Броўка), так і сучасных паэтаў.