"Гуканне вясны" - першае веснавое свята

16.03.2023

Надакучлiвая зіма ніяк не хоча ўступаць месца сваёй малодшай сястры. Таму вучні нашай школы вырашылі наблізіць надыход вясны і звярнуліся да крыніц, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. 

16 сакавіка ва ўстанове адукацыі
адбыўся абрад "Гуканне вясны"
 
1005-10055205_song-thrush-pngРознакаляровыя стужкі, спечаныя з цеста і зробленыя з паперы жавароначкі (абавязковы сімвал гэтага абраду), хлопцы і дзяўчаты ў народным адзенні, песні-вяснянкі, карагоды, гульні...
 
 
Гэй, добрыя людзі! Паглядзіце, што будзе!
Усе збіраюцца, свята пачынаецца!
Ці дазволіце вясну клікаць,
Зіму праважаць, лета дажыдаць?
На аселіцу да гаці выйшаў люд вясну гукаці,
Каб вясна дзесь не блудзіла, а на голас прыхадзіла.
Каляровыя тут стужкі, птушкі, спечаныя з цеста, –
Каб хутчэй з-за мора птушкі прыляцелі з добрай весткай.
 
IMG-62abe279c32d39637f5e8086bcbefb95-V
 
Ой, дружна клiкалi вясну - i вясна-красна завітала ў школу! Яе прынеслі на крылах пералётныя птушкі.
 
Добры дзень, мае даражэнькія,
I дарослыя, і маленькія:
Усім, хто мяне чакаў,
Карагодзікі рыхтаваў!
Зіме канец — вясне пачатак!
Магія адбылася…
 
IMG-02b2bac16f298cbb2555ccd27f0b3263-V

Вясенні настрой на шчасце, радасць, каханне перадаўся прысутным. Калі чалавек настройвае сябе на добрае, то добрае і здараецца! Спадзяёмся, што холад ўжо не зможа прагнаць прыгажуню-вясну і мы будзем радавацца цёплым пагодным дзянькам!
 
IMG-86f4141d5a75be19c849c07d2354f025-V

Гуканне вясны – першае па часе веснавое свята, старажытны язычніцкі абрад, звязаны з абуджэннем стваральных сіл прыроды i надзеяй чалавека на лепшую будучыню

 

 

ФОТАГАЛЕРЭЯ